Трафейны баравік трапіўся нашаму аўтару Яўгену Бяласіну. Грыб заважыў каля кілаграма. Вырас у мяшанцы дубовага, бярозавага і яловага лесу, на дарожцы. Баравік атачалі трое меншых братоў таксама не малых памераў. Шапка грыба закрыла супавую талерку. Ножка налілася ў паўтара разы таўсцей за стандартнае горла слоіка.
З каментару аўтара, у лясах грыбы пакуль растуць неахвотна. Прынамсі, так у Маларыцкім раёне, дзе быў знойдзены рэкордны “праўдзівік” (народны назоў баравіка). Тыпова асеннія расці пакуль толькі пачынаюць. Паводле расповедаў, сітуацыя складваецца больш аптымістычна ў Пружанскім і Камянецкім раёнах ды глыбей на Палессе. Кажуць, асабліва ўрадзілі маслякі ў маладняках.
Наступныя дні будуць цёплыя. Спадзяемся на грыбную восень!!!
Фота з падборкі Я. Бяласіна.
Ответить