Дарагія сябры. Зноў маем магчымасць перажыць яшчэ адныя святы Божага Нараджэння ў нашым жыцці. Якія яны? Ці сапраўды радасныя і шчаслівыя?
Часам, можа нам здавацца, што калісці, калі мы былі яшчэ дзяцьмі, то Святы былі іншымі, неяк больш радаснымі, выклікалі мацнейшыя пачуцці, у бацькоўскім доме панавала незвычайная атмасфера, адчувалася ў паветры, што маем Святы. Можа так адбываецца таму, што сярод мітусні нашага штодзённага жыцця, стомленныя павярхоўнасцю, што кожны год так сама, тыя самыя дэкарацыі, тая самая рэклама, мы губляем глыбокі духоўны змест Святаў. Урачыстасць Божага Нараджэння гэта свята веры і толькі з верай мы можам увайсці ў таямніцу гэтага свята і спазнаць усю поўню радасці, што можа ўнесці ў нашае жыццё. А радасць у тым, што сам Бог прыходзіць да нас. Прыходзіць як маленькае дзіцятка, каб мы Яго не баяліся, каб мы Яго прынялі да сябе. Ён хоча быць з намі, дзяліць нас лёс, падтрымліваць нас Сваёй міласэрнай любоўю. Кожны можа спазнаць гэтую любоў, якая найбольш праяўляецца і дакранае нас ў прабачэнні грахоў.
Жадаю вам, дарагія сябры, перажыць гэтыя Cвяты з глыбокай верай. Жадаю кожнаму з нас асабіста спазнаць міласэрную любоў Бога, якая здольная цалкам перамяніць нашае жыццё, надаць яму сэнс і новую якасць. Няхай гэтыя Cвяты не будуць такімі, як заўсёды, няхай будуць больш радаснымі, больш шчаслівымі. Жадаю вам і вашым блізкім спакойных, радасных Cвятаў Божага Нараджэння і шчаслівага Hовага году.
З павагай,
Кс. Kанонік Тадэвуш Альшэўскі,
Настаяцель Рымска-Каталіцкага прыхода
ім. Багародзіцы ў Брэсце,
і святары r. Брэста
Ответить