Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правядзе ў Брэсце Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння.
Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, напустках і ў хмызняках, на вадаёмах. Толькі ў Мінску зарэгістравана каля 200 відаў птушак.
Ці вядома табе, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаш адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеш, дзе адшукаць птушку года – шчыгла?
Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавекурадасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё.
Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак. Палічы, колькі з 329 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?
Што цябе чакае ў Школе?
У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных.
У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.
Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік.
Што ты дазнаешся пра сотню птушак?
- як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як — дарослыя падчас гнездаванняі ў іншы час;
- як адрозніць птушак па галасах;
- дзе якіх птушак можна сустрэць;
- чым харчуюцца розныя птушкі;
- якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.
Заняткі будуць праходзіць у Брэсцкiм абласным краязнаўчым музеi па адрасе вул. К.Маркса 60
Выкладчык: бёрдвочар, Юрый Янкевiч
Запісацца ў Школу бёрдвочара можна будзе да 27 лютага
Спяшайся: колькасць месцаў абмежаваная!
Кантактная асоба: Юрый Янкевiч, тэл. 8-033- 6586817, электронная пошта yankevich.apb93@gmail.com
Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ правядзе сёлета ў 10 раённых цэнтрах Гомельскай і Брэсцкай абласцей: Гомелі, Тураве, Мазыры, Брэсце, Кобрыне, Маларыце, Камянцы, Баранавічах, Бярозе, Пружанах.
Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Ответить