25.05.2022
Купрэеў Мікола Сямёнавіч (25.05.1937 – 19.09.2004) – беларускі пісьменнік. У 1957 г. скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а затым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962).
Мікола Купрэеў — студэнт, ў цэнтры
Працаваў у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Нейкі час лёс пісьменніка быў цесна звязаны з Ганцаўшчынай, дзе ён працаваў настаўнікам у Чудзінскай і Малькавіцкай сярэдніх школах. Апошняе месца працы — Папялёўская школа Пружанскага раёна.
Першая кніга паэзіі «Непазбежнасць» выйшла ў 1967 г. Характэрнымі рысамі паэзіі М. Купрэева з’яўляюцца філасофская глыбіня, спалучэнне метафарычнасці з рэальнасцю, асацыятыўны падтэкст і ў той жа час прастата выказвання. Творчасьць аўтара адзначаная асаблівай любоўю да вэрлібру, балядаў, элегіяў, прытчаў.
Другі зборнік вершаў аўтар выдаў амаль праз 30 гадоў («Правінцыйныя фантазіі», 1995). Ён перадае цесную сувязь чалавека з радзімай, з яе гісторыяй. Менавіта такое яднанне выклікае ў лірычнага героя жаданне жыць, дапамагае пераадолець адзіноту. Паэт пастаянна звяртаецца да вобраза дарогі, героі ж яго вершаў – вечныя вандроўнікі. Часам галоўным героем твора з’яўляецца сам аўтар, яго біяграфія.
Пісаў таксама і прозу. Падчас жыцьця ў Пружанах напісаў аповесьці «Дзіцячыя гульні пасьля вайны», «Імгненьне сьветлае», «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», «Палеская элегія», «Рэчкаю плывём, плывём…», «Пастух у космасе», «Лісты з млына».
* * *
Не, я не разбіўся ўшчэнт, я не стаміўся –
вось толькі тут на некалькі зямных арбіт стаіўся,
паміж палёў, лясоў,
наўзбоч ад аўтастрады,
каб падрахаваць спакойна свае страты.
А іх нямала.
Не, я не адыйшоў ад вас, сябры-паплечнікі, –
хачу адзін пабыць пад небам вечным,
каб дабраты і шчырасці набрацца –
і потым зноўку з вамі прывітацца.
А вас – нямала.
Не, я не ўцёк ад вас, мае старыя ворагі –
я толькі начыню тут сэрца сваё порахам,
каб на абрыве зноў мог сутыкнуцца з вамі
і кулакамі, й вершамі, й вачамі!
А вас – нямала.
Пасланнем гэтым пра сябе напамінаю:
плыву тут Ясельдаю – пыл і бруд змываю,
ды мускулы на хвалях правяраю,
кладуся на спіну – і неба на грудзях трымаю.
Мяне – яшчэ нямала.
Мікола Купрэеў з калегамі
Алесь Каско
ВАНДРОЎНІК
Памяці Міколы Купрэева
Кавеньку-павадыра
паставіць у кут з абуткам.
Запыленым незабудкам
дасць свежай вады з вядра.
Сарваныя ў добры час,
яны ажывуць, як просінь.
“Што ў свеце, кажы, — папросім, —
і што ты згубіў у нас?”
“Што ў свеце? – ён скажа ў такт. –
Прастора, краса, дарога…”
Бязмэтных цяпер ці многа?
Мы скемім: тут штось не так.
Узятыя на іспыт
няпэўным жыццём замкнёным,
зняверымся ў незнаёмым,
прынеслым палёў блакіт.
Які сёння хцівы свет,
якія ў ім ходзяць чуткі!..
Чысцюткія незабудкі
пакіне, між тым, паэт.
Письмо от Карпук Анны Павловны. Нашла недавно в своем альбоме фотографию молодого Коли Купреева, на которой он (молодежен) со своей супругой Татьяной и однокурсницей ее Женей Боренковой. Подписано фото Вале Шоломицкой – нашей однокурснице. В 1960 году мы были студентами на 3-м курсе филфака Брестского педагогического института им. А.С.Пушкина.
Мікола з жонкай Таняй

Медовая премія — 2022
Ответить