23.10.2022 Николай АЛЕКСАНДРОВ. Фотография сверху носит иллюстративный характер и не имеет отношения к персонажам романа
Этот недавно изданный небольшим тиражом (50 экз.) роман на белорусском языке уже вызвал скандальный шумок в бомонде Бреста, поэтому подумалось нужным заглянуть в него, чтобы отыскать причину волнения. С некоторыми усилиями отыскал книжку, прочел-пошелестел, не поленился сделать заинтересовавшие меня выписки – и решил ознакомить читательскую публику с этим новорожденным творением брестской писательницы. Потому что это не просто роман, как плод художественного вымысла, а оценочный взгляд автора (кстати, лауреата премии имени В.Колесника) на литературную среду Бреста и окрест последних десятилетий, на становление и дальнейшее развитие Брестской писательской организации. У персонажей романа вымышленные имена, но многие из них вполне узнаваемы по детальной обрисовке. А название – «Паляванне зграяй \ Охота стаей» – имеет особый смысл, раскрываемый одним из главных персонажей таким вот образом:
«Гуртую творчую моладзь. У літаратуру, як на паляванне, лепш ісці зграяй, якая падтрымае, выпхне наверх, а калі не так сябе павядзеш, дык затопча, знішчыць без жалю…»
А теперь войдем в роман, уже первое предложение которого настраивает, по моему нескромному разумению, на эротизм восприятия. Мчатся по шоссе довольные любовники – молодая певица Нила Маджара (фамилия почему-то татарская, означающая повозку) и столичный писатель Жорик Блазнюкевич (фамилия тоже с подтекстом – соблазн, искушение), женатик, вроде как решивший создать новый семейный альянс.
«Дарога ляцела пад колы, аддана кідалася роўным і гладкім целам, пакорная наканаванню. Машына разразала жалезным корпусам паветра так імкліва, што няшчасная імжа, якая трапляла на ветравое шкло, разбівалася, пакідаючы жаўтаватыя ці зеленаватыя плямы. Кіраваў машынаю малады мужчына, чарнявы і сінявокі, такое дзіўнае спалучэнне рабіла яго асабліва сімпатычным. Побач ехала зграбная пасажырка з бесклапотным і задаволеным выразам твару шчаслівай дзяўчыны, якая атрымала ўсё, што хацела, а цяпер засталося толькі цешыцца ўдалым збегам абставін. Ветрык, які залятаў у прыадчыненае акно, кудлаціў яе акуратную стрыжку пад Мірэй Мацье, нават з твару дзяўчына была трохі падобная на гэтую французскую спявачку. Мела такі ж прыемны скуласценькі твар, толькі вусны былі тонкія, ім трохі не хапала наіўнай пульхнасці. Рукі кіроўцы спакойна ляжалі на абручы руля, а спадарожніца паклала далонь яму на калена, каб лепш адчуваць прысутнасць каханага побач…»
Далее (ай-яй-яй!) затяжной поцелуй на скорости и грохот падения машины в придорожную канаву. Бонвиван Жорик не шибко пострадал, а вот Нила, как ни старались эскулапы, обезножила, инвалидкой вернулась в родной деревенский дом, расставшись с карьерой опереточной Сильвы. Страдала, конечно, тем более что любимый Жорик не появлялся, не объявлялся. Чё делать-то? Районку вот почитывала, увидела стихи местных поэтов, сама решила верш написать: получилось! Маме прочитала, та умилилась и прослезилась. Вскоре и ее вершики в районке пропечатали, а потом и в областной газете. (Это я сюжетную канву романа вкратце пересказываю, а не реальную судьбу поэтессы-прототипа). Вскоре произошло вот что:
«Быў верасень, яшчэ цёплы. Стаяў сонечны дзень бабінага лета, калі ля хаты спынілася белая легкавушка. Ніла, седзячы каля стала, хоць і была засяроджана на чытанні, адразу заўважыла гэта, бо праз вёску машын ездзіла мала. За акном мільгнула постаць незнаёмага чалавека, пачула, што ён увайшоў у сенцы, пастукаў у дзверы.
«Нехта гарадскі, – падумала Ніла, – клямку шукае», – і гукнула: – Заходзьце, калі ласка!
У пакой увайшоў высокі хударлявы мужчына сярэдняга веку, у лёгкай шэрай вятроўцы і кепцы ў клетку, павітаўся і спытаў:
— Добры дзень у хату. Ці магу я ўбачыць Неанілу Маджару?
– Добры дзень… Гэта я, – адказала дзяўчына, губляючыся ў здагадках, хто гэта можа быць.
– Рады з Вамі пазнаёміцца, – ён падышоў і працягнуў руку: – Глеб Антонавіч Каладзей, кіраўнік абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.
– Вельмі прыемна, – здзіўлена адказала Ніла. – Сядайце дзе-небудзь…»
Каладзей прымасціўся на край крэсла, міжвольна даючы зразумець, што ён не надоўга і сказаў:
– Чытаў Вашы вершы, добра пішаце. Ёсць у іх глыбокая філасофская плынь, падтэкст і ўсё, што трэба сапраўднай паэзіі…»
Ну, в общем, далее хорошо поговорили о перспективах Нилы. Кстати, этимология этой фамилии вполне ясно прочитывается и переправляет наше восприятие к фамилии прототипа.
«…Каладзей развітаўся і хутка выйшаў. Машына загула і ад’ехала. Ніла ўзрушана правяла яе позіркам, радаснае пачуццё ўзнёсласці і ўпэўненасці ў сабе запанавала ёю, быццам адкрыўся прасцяг і вымалявалася на ім роўная і бясконцая дарога ў невядомую, але цікавую і светлую будучыню…»
С помощью ее литературного опекуна «светлая будучыня» приближалась быстро и безаварийно. Стали печатать в столичных литературных журналах, на литературный семинар молоди в Королищевичи пригласили, где Нила наконец увиделась с Жориком, которого не переставала любить что было сил.
« – Я цяпер не хаджу. Мяне на руках носяць чужыя мужчыны, – горка пасміхнулася Ніла. – Цяжкая траўма пазваночніка, паралізаваныя ногі. Прысуд канчатковы…
– А-яй, спачуваю, – па-бабску ўхапіўся за шчаку Блазнюкевіч.
– Не трэба спачуваць: я прыняла ўсё, што паслаў лёс. Пачала жыццё з чыстага аркуша…
Блазнюкевіч на момант зніякавеў, азірнуўся, убачыў Руслану, якая зводдаль стаяла ля сцяны (больш нікога не было), заспяшаўся, сказаў напаследак:
– Яшчэ пабачымся. Мне трэба вярнуцца ў Мінск разам з астатнімі…»
Одним словом – Жорик.
А вот как героиня романа пообщалась на том семинаре с классиками:
«Да вячэры падавалі віно. Ніла ўзяла фужэр чамусьці леваю рукою, толькі прыгубіла пітво за перш тост «За Беларусь», выказаны Янкам Брылём.
– Э, які ж з цябе будзе паэт, калі ты не ўмееш піць, ды яшчэ леваю рукою, – усміхнуўся Быкаў.
Ніла зніякавела і нічога не адказала, але гэтае чыста мужчынскае перакананне ёй не спадабалася. Не разумела, чаму дзяўчына павінна піць віно фужэрамі, каб быць паэтам. Па яе перакананні, кожная асоба непаўторная і можа сказаць сваё слова ў мастацтве, а для гэтага зусім не абавязкова прыносіць сваё жыццё ў ахвяру Бахусу…»
В приближении светлого будущего:
«Пад самы Новы год прыляцеў ліст з віншаваннямі ад Глеба Антонавіча, які паведаміў, што ягоная жонка Альбіна Адамаўна перадрукавала Ніліны вершы, ён іх вычытаў і ўбачыў гатовы рукапіс будучага зборніка вершаў. Якраз надарылася паездка ў Мінск. Здаў яго ў выдавецтва «Мастацкая літаратура» і зрабіў гэта своечасова. Там вельмі дарэчы ў тэматычным плане не хапала рукапісу ў серыі «Першая кніжка паэта»…»
Книжка вскоре вышла и в гости к Ниле нагрянул Каладзей с телекомандой:
«У верасні спынілася каля Нілінай хаты легкавушка. Да яе завіталі без усялякага папярэджання госці. Ніла сядзела, як звычайна, за сталом, глядзела ў акно на возера, і раптам у пакой увайшоў па-свойску, без стуку, Глеб Антонавіч і яшчэ двое хлопцаў.
– Добры дзень, Нілачка, не палохайся нечаканай інтэрвенцыі. Гэта нашы людзі! – сказаў Каладзей, падышоў да яе, пацалаваў руку, зараз ён быў без кепкі, і толькі цяпер дзяўчына заўважыла ягонае незвычайнае падабенства да Вальтэра: тая ж усмешка, той жа прышчур вачэй, той жа лёгкі гумар. Міжвольна падумалася: «Мо сапраўды існуе рэінкарнацыя?»
Хлопцы таксама павіталіся, але тапталіся ў парозе.
– Праходзьце, знаёмцеся, гэта цудоўная паэтэса Неаніла Маджара. Глядзі, Нілачка, вось гэты шчупленькі, тэлежурналіст Мікіта Бязмен, а гэты, вышэйшы і таўсцейшы, з валізкаю, у якой хаваецца тэлекамера, аператар Гена Рудзінскі. Думаю, не пераблытаеш?»
(Далее пропускаю фрагмент о записи телеинтевью с Нилою).
…Хлопцы атрымалі загады і пайшлі выконваць заданне на кухню, а Каладзей сказаў:
– Бяры, дарагая, паперу і пішы тры заявы…
Ніла здзіўлена зірнула на Каладзея і спытала:
– Ажно тры? Куды?
– Першую – для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў.
– Вы думаеце, што мяне прымуць?
– А чаму ж не? Звычайная рэч: выдаў аўтар адну або дзве кніжкі – і падае заяву, прыёмная камісія разгледзіць кандыдатуру, а пасля і вырашыцца лёс будучага пісьменніка. Наступную заяву – для прыёму ў камуністычную партыю: сапраўдны пісьменнік, а тым больш паэт, павінен быць камуністам.
– Хто ж мне рэкамендацыі дасць?
– На гэты конт не хвалюйся. Знойдуцца аўтарытэтныя людзі, я ў іх ліку буду…».
Третью заяву Каладзей предложил написать на получение квартиры в городе, что также пообещал продвинуть. В завершение визита преподнес Ниле инвалидную коляску, привезенную в багажнике авто. Занятен диалог, сопроводивший дарение:
« – Не ведаю, як Вам дзякаваць!
– Пацалункам! Не ведае яна! Вучыць трэба!
Ён падкаціў вазок да Нілы і нахіліўся – дзяўчына звонка цмокнула яго ў шчаку.
– Здаецца мне, што я варты і больш шчодрага пацалунка, – хітра ўсміхаючыся, сказаў Каладзей, – але і гэты мне спадабаўся…»
Вскоре наша героиня принята в СП и приглашена на писательский съезд, где, судя по тексту романа, озабочена не литературными делами, а горячим желанием увидеть любимого Жорика. И гламурная пружина сюжета таки вытолкнула его на авансцену повествования:
«Блазнюкевіча ўбачыла Ніла толькі на другі дзень, калі яна і надзею згубіла, падумала, што хаваецца ад яе. Але ён падышоў у перапынку, павітаўся, спытаў, як даехала, дзе спынілася. На той час Руслана якраз пайшла купіць што-небудзь з ежы, таму Ніла магла не хвалявацца, што нехта стане сведкам яе размовы з Жорыкам. Ён нахіліўся да яе вуха і прашаптаў з жарсцю:
– Вельмі засумаваў па табе, маленькая мая. Ці можна наведаць цябе сёння ў гатэлі?
Гэты шэпт працяў Ніле душу нечаканай пяшчотай і цяплом, што яна горача выдыхнула:
– Прыходзь, буду радая…
– А наш лясок расце, помніць нас…
– Прыехаў бы калі…
– Хацеў бы, ды машыну пабіў, а на перакладных нязручна, шмат часу трэба… Але я падумаю…».
Далее – сцена вполне в духе французского адюльтерного романа. Обширно воспроизвожу ее, чтобы понятна была стилистика автора, потрафляющего вкусу любителей «Эммануэль»:
«Жорык прыйшоў, калі ўжо сцямнела, на добрым падпітку. Пырхаў, як падраненая птушка, па пакоі, прасіў прабачэння, паклаў на прыпол тры памятыя ружы, якія моцна ўкалолі Ніліну далонь, што яна нават ускрыкнула. Ён здзіўлена зірнуў, спрабуючы зразумець, што здарылася.
– Ружы колюцца, – адказала яна. – Вунь ваза, пастаў іх у ваду. Што ты з імі рабіў, мо тратуар падмятаў?
– Нілачка, не смейся са збянтэжанага Жоры, – адказаў ён і подбегам ад сцяны да сцяны кінуўся ў ванны пакой, каб набраць вады ў вазу. Вяртаючыся, ён ледзьве ўтрымаўся на нагах, хоць разліў трохі ваду на дыванок, але ўсё ж удалося яму паспяхова паставіць вазу на стол і ўсунуць туды ружы. Пасля гэтага ён схіліўся да Нілы, тыцкаўся вільготнымі вуснамі ў шчаку, вуха, шыю. Потым сабраўся падхапіць на рукі.
– Гора маё чубатае, – лагодна сказала Ніла, – падвязі вазок бліжэй да ложка, бо звалішся разам са мною, дык абое пакалечымся.
– Чаму ты так дрэнна пра мяне думаеш? – блазнаваў Жора.
– Я вельмі добра пра цябе думаю, і нават зашмат…
– Прыемна чуць, – адказаў ён, падводзячы вазок да ложка, потым падхапіў Нілу на рукі, паклаў на пасцель, сам стаў масціцца побач.
– Замкні дзверы на ключ, – сказала яна насмешліва, – раптам яшчэ хто надумае мяне наведаць.
– Што за намёкі? – абурыўся ён.
– Ніякіх намёкаў, я дзяўчына вольная, кахаю, каго хачу.
– Абражаеш…
– Чаго гэта? Ты вунь з жонкаю жывеш, а мо яшчэ з кім – я нічога не кажу…
– Нілачка, ты чаму такая жорсткая?
– Таму што кахаю даўно і моцна. З першай сустрэчы…
– Вось гэта зусім іншая гаворка, – задаволена адказаў ён і пайшоў замыкаць дзверы.
«Я прызналася ў лепшых пачуццях, а ён прапусціў міма вушэй», – пачуццё прыкрасці кальнула ў сэрца, але праз хвіліну, калі над ёю схіліўся твар Блазнюкевіча, яна ўжо ні пра што не думала. Было адно жаданне – схавацца ў ягоных абдымках, аддацца на волю пачуцця, адплысці ў шчасце, растварыцца ў дарагой асобе. Усё паўтарылася, як было некалі, быццам і не існавала доўгіх і беспрасветных гадоў разлукі. Цела помніла ягоныя рукі і пацалункі і шчыра адказвала ўзаемнасцю. І калі б зараз перавярнулася зямля ці здарыўся землятрус, яны б нічога не адчулі і не зразумелі. Жарсць паглынула іх і не адпускала паўночы. Пакуль нарэшце Жорык задыхана і зняможана не зваліўся побач на падушку, нават хмель, здаецца выйшаў з яго. Ён адразу захроп, а Ніла так і не заснула да раніцы. Адна думка цешыла яе: «Цяпер нас нішто не разлучыць».
Калі пачало развідняць, Ніла з цяжкасцю разбудзіла Блазнюкевіча пацалункамі. Ён зірнуў на гадзіннік, не разумеючы, што гэта – вечар ці раніца. Пачаў паспешліва апранацца.
– Здаецца, я ўчора быў моцна п’яны…
– Ад кахання, – засмяялася Ніла…»
Признаться, если б не были автором взяты в качестве «строительного материала» для романа с любовным каркасом вполне конкретные фигуры, я бы и не стал в него погружаться, обливаясь над вымыслом слезами и соплями. А тут, взявшись за гуж, вынужден далее вываливать на читателя сюжетную интригу с развесистой клубникой. Прошла осень, приблизился Новый год, на сцене появился змей-Каладзей, позвонив в дверной звонок квартиры, выбитой им для Нилы Маджары.
« – Дзеда Мароза выклікалі? – з усмешкай спытаў ён, нахіліўся і пацалаваў гаспадыню ў шчаку.
– Глеб Антонавіч, чаму Вы не папярэдзілі? Я ж Вам нумар тэлефона паведаміла.
– Не хацеў, каб ты асабліва рыхтавалася і турбавалася. Ты ж ведаеш, Дзед Мароз заўсёды з’яўляецца з падарункамі.
– Заходзьце, калі ласка, распранайцеся. Чаго ж Вы стаіце ў парозе?
Каладзей зачыніў за сабою дзверы, паставіў на падлогу валізку, павесіў шапку і паліто на вешалку. Прыгладзіў сівыя і непаслухмяныя валасы вакол круглай лысіны.
– Як гаворыцца, не чакалі?.. – спытаў ён.
– Што Вы такое кажаце, Глеб Антонавіч, ды Вы найпершы павінны былі пабачыць маю новую кватэру. Без Вас я нічога не мела б, мо нават і памерла б ад тугі…
– Ну-ну, паглядзім, што тут гжэчная паненка намудрагеліла. Цудоўна, вельмі ўтульна, – ацаніў ён залу, пасля падаўся ў спальню. – А тут яшчэ лепш, асабліва ложак мне падабаецца, шырокі, падабрала выдатны! Я задаволены! Ну астатнія кабінеты я ўяўляю без агляду: белая ды чырвоная плітка на падлозе, сцены зялёныя. Адгадаў?
– Сцены блакітныя…
– Ну, гэта ўжо верх дасканаласці. Не шкадуеш, што сюды пераехала?
– Я проста шчаслівая, Глеб Антонавіч! Не ведаю, як аддзячыць!
– Затое я ведаю, – усміхнуўся ён, нахіліўся і пацалаваў Нілу ў вусны. – Ах ты мая харошая. Ну пойдзем на кухню ды распакуем маю валізку…
Каладзей выкладваў на стол пакункі, загорнутыя ў цэлафан і паперу.
– Што Вы там панавезлі? У мяне таксама халадзільнік не пусты, што-небудзь знойдзецца, – спрабавала спыніць гэты дзіўны працэс гаспадыня.
– Мая жонка вечна мяне нагрузіць невядома чым. Яшчэ калі пажаніліся, я хварэў на сухоты, быў худы і празрысты, дык яна паставіла сабе мэту – адкарміць мяне. Стараецца, у дарогу нагружае пад завязку, каб хапіла мне і сябрам.
– Добрая ў Вас жонка.
– Якая б жонка добрая ні была, а каханка заўсёды лепшая – такі парадокс жыцця. І нічога з гэтым не зробіш.
– Якія ў Вас жарты, Глеб Антонавіч…
– Гэта не жарт, Нілачка, а чыстая праўда, – сказаў ён і з жарсцю ўпіўся ў яе вусны. Ніла сумелася, не ведала, што казаць, як сябе паводзіць. Яна не магла пакрыўдзіць абразай гэтага чалавека, які зрабіў усё для таго, каб яна адчувала сябе годнай, самастойнай і ў той жа час патрэбнай грамадству.
– Глеб Антонавіч, хутка прыйдзе мая памочніца, каб дапамагчы мне падрыхтавацца да сну, давайце будзем асцярожней…
… Праз нейкія паўгадзіны Ніла ляжала ў ложку. Канапа была разабраная і падрыхтаваная для госця. Таня пажадала добрай ночы і паспяшала дахаты. Каладзей замкнуў за ёю дзверы, зайшоў ненадоўга ў ванны пакой. Выключыў скрозь святло і накіраваўся ў спальню да Нілы, сеў на край ложка, спытаў з пяшчотай.
– Што ты, мая дзюймовачка, можа, задрамала?
– Пакуль яшчэ не, Глеб Антонавіч.
– І мне не спіцца… Праўда, я і не спрабаваў…
– А Вы паспрабуйце.
– Ведаеш, маленькая мая, у гэтым жыцці столькі спакус, столькі ўсяго, што хочацца паспытаць, узяць у рукі, пакаштаваць на зуб, што проста ніякае сілы няма трываць і стрымліваць сябе. Кідаеш усё і ляціш, як матылёк на агеньчык, што прывабна мільгнуў недзе там на даляглядзе. А можа, і не мільгнуў, а ты толькі ўявіў сабе магчымую насалоду, імкнешся наталіць вялікую прагу, а раптам аказваецца, што ты ці не тое прымроіў, ці табе не рады.
– Што Вы, Глеб Антонавіч, так нядобра пра мяне думаеце. Рада я Вам, проста ад нечаканасці разгубілася, – адказала Ніла і паспрабавала перавесці гаворку на іншую тэму.
– Скажыце, калі ласка, над чым Вы цяпер працуеце?
– Гэта складаная тэма. Вывучаю паэзію жанчын і жанчын у паэзіі. Ты адна з яскравых прадстаўніц гэтай плыні, і я прагну вывучыць цябе з самых розных бакоў.
Ён узяў яе руку. Пачаў цалаваць ад кісці да локця, пасля плечы, шыю.
– Глеб Антонавіч, Вы мяне зусім заказыталі.
– Нілачка, паэты не павінны выказвацца гэтак празаічна. Стыль у іх павінен быць узвышаны і ўзнёслы.
– Мусіць, я яшчэ не дарасла да паэта.
– Маленькая мая, ты не дарасла да жанчыны. Я хачу памагчы табе скінуць путы цнатлівасці, раскавацца, расцвісці, як вясновая кветка, каб прымаць асалоду і шчасце ад жарсці мужчыны, – сказаў ён і рукою ласкава пагладзіў яе па грудзях, у нерашучасці спыніўся на жываце.
– Не трэба, Глеб Антонавіч, я баюся…
– Усё новае заўсёды палохае. Пакуль не спасцігнеш яго, не адчуеш як патрэбу, як непазбежнасць і неабходнасць. Глядзі, як нам прыемна. Я кранаю тваё цела і адчуваю пругкую маладую плоць, а ты прымаеш маю пяшчоту. Пагадзіся, у гэтым няма нічога агіднага, злога, а ёсць любасць людзей, якія не размінуліся і знайшлі адзін аднаго ў гэтым шматлюдным свеце.
Ніла не ведала, што ёй рабіць, як сябе паводзіць. Яна не магла груба адштурхнуць гэтага чалавека, бо шмат чым была абавязана яму, але перад вачамі стаяў Жорык, якога яна кахала безразважна і які засціў ёй свет.
– Скажы, ты яшчэ дзяўчына? – раптам спытаў Каладзей.
– Навошта Вам гэта ведаць?
– У цябе нехта ёсць?
– Адкуль? Хто мяне пакахае, бязногую? – прыкінулася нявіннаю авечкаю Ніла і ўжо хацела заплакаць, каб разжалабіць Каладзея, нават усхліпнула разы два. Ён правёў рукою па яе сухіх вачах, пагладзіў шчаку, шыю, падмяў пад сябе, пачаў з жарсцю цалаваць, прыгаворваючы:
– Пакахай мяне! Пакахай! Я ўсё для цябе зраблю…
Яна не мела фізічнай сілы, каб абараніцца, баялася словам адштурхнуць, бо разумела: калі страціць ягоную падтрымку, дык згубіцца ў літаратурным моры, ніхто яе, правінцыялку, не заўважыць, не ацэніць ды нават чытаць у рэдакцыі не будуць, сваіх у сталіцы паэтэс хапае, адна за адну лепшых. Ніла паслухмяна падпарадкавалася ягоным рукам і рухам, адказвала ўзаемнасцю, папярэджвала жаданні. Была з ім, але без яго. Уяўляла побач Жорыка, закаханага, светлага, самазабыўнага ў жарсці… Згадвала тое, што было ў апошнюю сустрэчу. Не параўноўвала, а быццам зноў перажывала тыя самыя пачуцці, тую прагу дагадзіць каханаму, паказаць яму сваю жарсць, імкненне быць побач і не разлучацца ніколі…»
Занавес!
Поймал себя на мысли, что читаю образцово феминистский роман, где почти все мужские персонажи (не только Жорик и Каладзей, но и последующие, помельче рангом) какие-то ущербные – похотливые козлы, лицемеры, хамы, сплетники, пьянчуги, завистники, эгоцентрики. Ну да, наделенные талантами, но… Вот как обрисован Каладзей в семейной жизни:
«…За ўсё жыццё ў іх адбылася толькі адна вельмі вялікая спрэчка. Альбіна зацяжарала, хацела нарадзіць дзіця, ён катэгарычна паўстаў супраць таго магчымага дзіцяці.
– Не хачу ніякіх дзяцей, ненавіджу! – крычаў ён.
– Можа, якраз гэтае дзіця будзе геніяльнае!
– На што намякаеш? Ці не на тое, што ўсе геніі – вар’яты?
– Я хачу мець дзіця – наш працяг. Гэта я табе кажу без усялякіх намёкаў, – запярэчыла Альбіна.
– Замоўкні, бо я задушу цябе разам з тваім выпладнем, – раз’юшыўся ён, сціскаючы кулакі і ледзьве стрымліваючы сябе, каб не накінуцца на жонку. Страх займець дзіця быў яшчэ адной ягонай тайнай, якую ён усё ж мусіў раскрыць перад жонкаю. Не хацеў, каб паўтарылася тое, што здарылася ў першым шлюбе. Альбіна скарылася і зрабіла аборт, а пасля ён і не лічыў нават, колькі цяжарнасцей жонка спыніла па ягоным патрабаванні, набыла з-за гэтага нейкую жаночую хваробу. Пасля завяла прыяцельскія адносіны з самым дасведчаным геніколагам вобласці Разаліяй Пятроўнай, жанчынай мудрай і чулай, якая непрыкметна стала сябрам іхняй сям’і, падтрымлівала Альбіну псіхалагічна, давала карысныя парады. Паступова гэты канфлікт быў вычарпаны…»
И вот еще показательный фрагментик:
«Альбіна не адгукнулася з кухні: ці не чула, што ён размаўляў па тэлефоне, ці мо пакрыўдзілася і не жадала адзывацца да яго. «Тым лепш, – падумаў ён. – Іншы раз здаецца: было б добра, каб некаторыя жанчыны былі нямыя, такія прыгожыя лялькі, якія ківаюць галавою ў знак згоды і маўчаць. Але ім таксама трэба паказаць, якія яны разумныя і дасціпныя, удалыя і здольныя!».
После соблазнительного визита Каладзея к Ниле волею автора делается такой вывод: «Ён не толькі ўмацаваў яе творчы імідж, але нават у побыце зрабіў усё, каб яна адчувала сябе вольнай і незалежнай. Адмовіцца ад стасункаў з ім яна не магла, бо як павой абвілася душою вакол яго. Пакуль ёсць ён, яна будзе на пэўнай вышыні, не згубіцца ў вірлівай літаратурнай плыні…»
Никаких терзаний, только голый прагматизм.
«Зрэшты, ёй не жадалася ніякае блізкасці з Каладзеем, дастаткова было б сяброўства, але ж за свае добрыя справы ён патрабаваў разліку каханнем».
«Што я сама магу? Ну нешта ўсё ж магу… Завяліся якія-ніякія знаёмствы ў Мінску. Хаця можна таго ж Ніла Гілевіча ці Янку Брыля павіншаваць са святам, папрасіць парады раз, другі. Яны паступова ўцягнуцца ў перапіску, і, прынамсі, ужо імя маё будзе ім знаёмае. Пра гэта і Каладзей неяк намякаў, маўляў, ідзі да людзей, не саромейся, ім таксама цікава пачуць малады голас з правінцыі. Так, асабістыя знаёмствы і кантакты вельмі важныя для стварэння добрага іміджу. У гэтым я ўжо не раз упэўнівалася, сочачы за літаратурным працэсам. Здаралася, што чалавек выдаў пасрэдную кнігу, але арганізаваў сабе станоўчыя рэцэнзіі ў перыёдыцы і, глядзіш, выйшаў у лідары, трапіў у той запаветны спіс, у абойму лепшых пісьменнікаў, якіх згадваюць на з’ездах і пленумах. Гэты пералік паступова пераходзіць у галовы крытыкаў, у падручнікі для школы, сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Астатнія, хто не здолеў звярнуць на сябе ўвагу, як ні натужваюцца, застаюцца ў цяньку ад гэтых, высунутых наперад. Зразумелая рэч, пасля смерці ўсё ўтрасецца і будзе зразумела, хто чаго варты, але ж і пры жыцці хочацца займець кавалачак славы, – Ніла пасміхнулася сабе і паспрабавала спыніць сваю ганарыстасць. – Мабыць, гэта я ўжо занадта разышлася. Ну, маю гонар, жадаю выданняў, станоўчай крытыкі, узнагарод і ўсяго самага лепшага! Чаму б не!»
По закону заданного жанра, и Жорик вновь появляется на сцене, проявляя пылкость страсти. Треугольник совершенно дикий, чисто литературный. В отношении опереточного любовника и останки чувства, и прагматизм:
«Пакуль Жорык працуе ў выдавецтве, няма ніякае затрымкі з маімі рукапісамі, кожныя тры гады выходзіць новы зборнічак, а гэта ўжо радасць. І ганарары не лішнія. Што ж, як кажуць людзі, трэба жыць, як набяжыць».
Два угла треугольника терпеть не могут друг друга, третий — использует обоих, мило рефлексируя:
«Няхай бы Каладзей пакінуў сваю жонку, я нарадзіла б яму сына або дачушку. Але ж не захоча ён парушаць звыклы лад жыцця, а будзе сноўдацца да мяне і карыстацца маім целам. Так, я паважаю яго, адчуваю патрэбу ў ягонай дапамозе, але пакахаць ніколі не змагу. Колькі гляджу на яго і ўсё бачу лысіну, дробныя зубы, як у грызуна, калі ўсміхаецца. Мне застаецца плаціць ім абодвум узаемнасцю – карыстацца імі, як яны мною. Кажуць жа, што ласкавае цялятка дзвюх матак ссе…
…Кладучыся з Каладзеем у пасцель, яна заўсёды ўяўляла побач Жорыка – гэта і ратавала яе ў сітуацыі непрымання старога палюбоўніка. Што зробіш, старасць не толькі не прынадная, яна часам бывае агідная і смярдзючая…»
А вот приключившаяся беременность Нилы неизвестно от которого из опекунов стала новым поворотом сюжета. Реакция Каладзея на телефонное сообщение о зачатии не от святого духа была следующей:
« – Ніякіх дзяцей! Калі ты яго пакінеш, я болей ніколі да цябе не паеду! Зразумела?! У мяне так: каханне само па сабе рэч выдатная, але без хвастоў, хамутоў і розных прывязак. Ты ўявіць сабе не можаш, колькі на мяне зараз працы навалілася! Замест спагады і разумення хочаш, каб я мыў дзіцячыя пялюшкі? Давай забудзем гэтую гаворку назаўсёды, быццам яе ніколі не было».
Куда деваться? Хутенько сделала аборт.
«Ніла выспалася за дзень у бальніцы, таму цяпер сон не ішоў да яе. Ляжала з расплюшчанымі вачамі, прыслухоўвалася да непрыемнага болю ў жываце і ў паясніцы, з нянавісцю думала пра Каладзея: «Няхай больш не паказваецца на мой парог! Не хачу бачыць гэтага старога пня! Не трэба мне нічога ад яго! Як-небудзь пражыву сама. Як дзяцей майстраваць, дык яны гатовыя, а гадаваць няма часу! Што за дзікунства! Блазнюкевіч хоць з уласнаю жонкаю дзяцей мае, а Каладзей, аказваецца, наогул нейкі нелюдзь, уласных дзяцей ненавідзіць…
Каладзей адгукнуўся толькі праз два месяцы, каб павіншаваць Нілу з Новым годам. У яе душы ўжо перагарэлі злосць, абурэнне, нянавісць. Яна ўзаемна павіншавала яго з жонкаю, пажадала ім здароўя і шчасця. Ён зразумеў яе з’едлівы намёк на шчасце з Альбінай, але не стаў увязвацца ў спрэчку…»
Далее сюжет неторопливо потек по линии старения и угасания Каладзея, высвечивая персонажей литературной «зграи». Детально и узнаваемо выписана картинка одного из заседаний литобъединения. А вот как рассказано о записи телепередачи с литераторами:
«…У кабінеце, акрамя загадчыка аддзела Лявона Крука і яго падначаленага Мікіты Бязмена, пакуль прысутнічаў толькі адзін з запрошаных удзельнікаў будучай тэлеперадачы – Алесь Кудзеля. Хлопцы пілі каву, прапанавалі далучыцца Руслане, але яна адмовілася, сказала, што ўжо паабедала, хаця на самой справе была вельмі грэблівая, не любіла карыстацца чужымі кубкамі. П’янаваты Лявон сноўдаўся па кабінеце, спатыкаўся і ледзь не падаў. Мікіта рабіў выгляд, што не заўважае неадэкватных паводзін свайго непасрэднага начальніка, можа, звык за некалькі гадоў сумеснай працы, а мо не хацеў выяўляць свае сапраўдныя пачуцці, часам толькі пасмейваўся сабе ў вусы, нарэшце ўсё ж не вытрымаў і сказаў:
– Што ты, Лявон, бы ківач, туды-сюды тупаеш? Сядзь ды выпі кавы – галава прасвятлее.
Начальнік згадзіўся, сеў да стала. Мікіта наліў яму кубак кавы, які так і застаўся стаяць некрануты. У гэты час у кабінет увайшлі Хведар Торба з Міколам Казарчуком. Адразу пасыпалі анекдоты пад агульны рогат. На з’яўленне Несцера Бычка быццам ніхто асабліва не зрэагаваў, аднак гаворка пацякла ў іншае русла – пра шасцідзясятнікаў і пра тое, што можна чакаць ад сучасных аўтараў, якія твораць у васьмідзясятыя.
– Нехта мо і вылучыцца геніяльнасцю, аднак папярэднікамі напісана столькі, што іх не пераплюнеш, – раптам зусім цвярозым голасам сказаў Лявон Крук…
На запіс пазніліся Каладзей і Неаніла Маджара. Мікіта ўжо нават пачаў нервавацца і вырашыў рабіць запіс без іх, каб не выпасці з раскладу. Усе пайшлі ў студыю, расселіся вакол стала. Бязмен вырашыў пачаць тракт – своеасаблівую репетыцыю перад запісам. Толькі сказаў уступнае слова, як раптам з’явіліся Каладзей з Маджарай, якая адразу папрасіла прабачэння за спазненне, бо ў дарозе трохі сапсавалася машына.
– Усё выдатна, вы з’явіліся вельмі своечасова, але аддыхацца вам не дам, адразу пачынаем. Глеб Антонавіч, калі ласка, Вам слова.
Каладзей пачаў спакойна і ўдумліва апавядаць пра літаратурны працэс у рэгіёне, адзначыў, што на сённяшні дзень у літаратурнай суполцы пераважаюць паэты, але ёсць трохі празаікаў, так што чытачы могуць чакаць неўзабаве ад мясцовых аўтараў з’яўлення розных і цікавых твораў. Пасля не надта працяглай прэамбулы слова перадаў Неаніле Маджары, як самай яскравай паэтцы, якую добра ведаюць у рэспубліцы і нават за межамі, бо яна перакладае творы славянскіх паэтаў. Ад перабольшанай пахвалы Неаніла захвалявалася, вельмі хацелася апраўдаць словы Каладзея. Пачала чытаць патрыятычны верш:
– Кім бы я была, калі б не дала…
Тут яна спатыкнулася, таму што раптам запяршыла ў горле. Запіс спынілі.
– Нічога, – супакоіў яе Мікіта, – зараз будзем пісаць далей. Ніла адкашлялася, папіла вады і зноў завяла сваё:
– Кім бы я была, калі б не дала…
Ад хвалявання на гэты раз яна забылася тэкст, заглянула ў паперку. Запіс зноў спынілі. Маладзіца зусім расхвалявалася, шчокі зачырванелі ад сораму і нездаволенасці сабой. Трэці раз яна прачытала той самы радок:
– Кім бы я была, калі б не дала…
Раптам зразумела ягоную двухсэнсоўнасць і засмяялася, а з ёю – усе прысутныя ў студыі. Гледзячы адзін на другога, рагаталі да слёз, да калючак у жываце, гатовыя задыхнуцца, не маючы магчымасці спыніцца. Калі нарэшце ўсе супакоіліся, Ніла сабралася з духам і нарэшце выразна прачытала:
– Кім бы я была, калі б не дала
Сілы мне сваёй Радзіма…
Верш быў далёкі ад эротыкі і смеху, але ўсе прысутныя, пакуль сядзелі ў студыі, ледзьве стрымлівалі сябе, каб не зарагатаць…
… Калі вярнуліся ў кабінет, убачылі, што Лявон Крук спіць, паклаўшы галаву на стол.
Не варта турбаваць чалавека, няхай адпачне, – сказаў Каладзей.
– Не, мы яго ў бядзе не пакінем, дамо пахмяліцца сапраўднай жытняй самагоначкай, – заявіў Торба, распакоўваючы валізку…»
А вот уже в ином месте суждение Каладзея о своих подопечных:
« – Мае мілыя паненкі, скажу вам папраўдзе: ніхто сам не ведае, на што здатны. Лявон Крук – паэт таленавіты, тонкі лірык, але гарэлка забівае ў ім творцу. Мікіта Бязмен таксама хлопец здольны, але вельмі прагматычны, кожны крок пралічыць, перш чым што зрабіць. Мікола Казарчук і Алесь Кудзеля здаюцца мне найбольш перспектыўнымі паэтамі, але я магу памыляцца. Пасееш аднолькавыя кветкі, а яны не разам узыходзяць. Пасля адна зацвіце раней, іншая – пазней; у адной квецень буйная, а ў іншай – так сабе. Няма роўнасці ў прыродзе. Шчаслівы той, хто зразумеў сваё прызначэнне і выбіўся на правільны шлях, яму не будзе пра што шкадаваць…»
И вот еще картинка с посиделок «зграи»:
«…Мікола Казарчук склікаў сяброў, каб адзначыць важную падзею ў сваім жыцці – атрыманне Літаратурнай прэміі. Не вельмі патраціўся на гэтае мерапрыемства, бо, па папярэдняй дамоўленасці, Хведар Торба забяспечыў суполку самагонкай, Раман Засека прывалок наліўку, сала, марынаваныя гуркі і памідоры, Фелікс Самсон прынёс віно, каўбасу, сок, цукеркі і рыбныя кансервы. Прыйшлі яшчэ некалькі студэнтаў, ад іх, як маламаёмасных, ніякага ўнёску не патрабавалася. Яніна Рыбінская рыхтавала стол, наразала сала, каўбасу і хлеб. Калі з пляшкаю «Сталічнай» заявіўся Ілля Кіпень, торс якога ганарыста ўзвышаўся на кароткіх нагах, нардычны твар сведчыў пра мужнасць, а зычны голас дапаўняў вобраз рыцара-змагара за перамогу праўды ва ўсім свеце, у пакоі адразу стала цеснавата і шумна. Ён узяў на сябе функцыю тамады. Казарчук і не пярэчыў, давяраў гэтаму маладому хлопцу, які яшчэ пакуль не меў сваёй кніжкі, але апублікаваў у рэспубліканскіх выданнях вершы, падборкі аказаліся даволі ўдалыя. Кіпеню належала трымацца Казарчука, каб падрыхтаваць першую кніжку і ўступіць у Саюз пісьменнікаў, таму хлопец усяляк выказваў адданасць старшыні і ўзаемна меў ад яго падтрымку.
– Хлопцы, давайце вып’ем за нашага сябра Міколу, выдатнага паэта, якога высока ацанілі ў Мінску і далі Літаратурную прэмію, – абвясціў першы тост Ілля.
Прысутныя дружна чокнуліся і са смакам перакулілі чаркі.
– Мабыць, за гэтую прэмію трэба найперш сказаць дзякуй Каладзею, бо паэтаў у рэспубліцы шмат, але адзначаюць найперш тых, за каго парупяцца падаць патрэбныя паперы паважаныя аксакалы, – заўважыў Андрэй Няхайчык.
– Быў я ў дзеда, сказаў яму дзякуй, не хвалюйся. Ці мо ты лічыш, што мне далі незаслужана? – упёрся позіркам у малодшага калегу Казарчук.
– Я думаю, што на тваім месцы мог быць хто заўгодна.
– Вечна ты, Няхайчык, абедню сапсуеш! – абурыўся Кіпень. – Можа, ты апазіцыйны блок ствараеш пры аддзяленні?
– А хіба ўжо тут мы маем культ старшыні, што пра яго, як пра нябожчыка, толькі добра трэба казаць?
– Годзе вам, – спыніў спрэчку Казарчук. – Не ведаеце, чаму Бязмен Мікіта не прыйшоў? – а сам падумаў: «Мабыць, з зайздрасці не з’явіўся».
– Мо куды паехаў, – азваўся камлюкаваты Хведар Торба. – Дарэчы, як наш Каладзей пачуваецца?
– Слабы зусім… – адказаў Казарчук.
– Шкада чалавека. Каб не хвароба, яшчэ горы звярнуў бы… – прамовіў Торба.
– Хваробы і смерць заўсёды прыходяць не ў час. Давайце кульнём па чарцы за здароўе дзеда, налівай, Ілля, – загадаў старшыня.
Кіпень спрытна ўзяўся за справу. Пасля другой чаркі, запітай салодкай наліўкаю, вочы хлопцаў загарэліся, рухі пажвавелі, чапляючы відэльцамі закуску.
– Смачнае сала ў Засекі. Я згадзіўся б, каб мне такое замест прэміі давалі, а брагу я і сам расчыню ды самагонку выганю, – адзначыў Хведар Торба.
– А што, магу даваць за добрыя творы прэмію салам, – азваўся Засека, высокі і хударлявы, які нават седзячы за сталом, узвышаўся над хаўрусам.
– Выдатна, давайце заснуём абласную сальную прэмію. За лепшы твор года аўтар атрымлівае, напрыклад, фунт сала, – падтрымаў Казарчук.
– Фунт – вельмі мала, усяго палавіна кілаграма. Можна хаця б дзесяць фунтаў, – удакладніў Засека. – Я гарантую, што забяспечу абранніка такой колькасцю пажыўнага харчу.
– За гэта трэба выпіць, налівайце, хлопцы, – абвясціў Кіпень…»
Забавно. Тут я даже слегка заностальгировал, поскольку сам не раз участвовал в таких посиделках…
И вот последний фрагмент, мною избранный, почти протокольный:
«На перадвыбарчы сход сябры аддзялення сабраліся ў вялікім кабінеце незалежнай газеты, рэдактар якой таксама быў пісьменнікам. Людзей набралася чалавек дваццаць, бо прыехалі пісьменнікі з раёнаў. Руслана абвяла позіркам прысутных. У асноўным пераважалі мужчыны сярэдняга ўзросту, былі дзве маладыя дзяўчыны, яшчэ не прынятыя ў Саюз пісьменнікаў. Уладна хадзіў па пакоі незнаёмы таўстун, якога Азіміна не бачыла раней. Яна здагадалася, што гэта новы сябар-гумарыст, афіцэр у адстаўцы. Міжвольна падумала: «Усе тут яны адстаўнікі, у тым ліку і Казарчук трымаецца, бы пабіты сабака. Пісьменнікаў не можа быць шмат. Зразумела, цяпер усе людзі адукаваныя, пры жаданні можна нешта напісаць пра сябе ці пра суседа, але ці можа быць тая пісаніна літаратурным творам? Далёка не заўсёды. Што датычыцца вершаў, дык тут наогул трэба добра глядзець, бо можна нарыфмаваць доўгія пугі, але яны не стануць фактам паэзіі. У гэтым уся праблема. Раней вельмі строга прыёмныя камісіі ставіліся да ўступлення ў Саюз пісьменнікаў, а цяпер усё пайшло абы-як. І ўжо нельга адрозніць, дзе пісьменнік, дзе імітатар, пакуль не прачытаеш яго творы».
Трохі прыпазнілася Неаніла Маджара…
Сход вёў Мікіта Бязмен, які прапанаваў старшыні Казарчуку зрабіць справаздачу за пройдзены этап ад папярэдніх выбараў. Мікола ўстаў, уздыхнуў і прамовіў:
– Справаздача мая будзе кароткая. Я нічога не рабіў…
Усе моўчкі глядзелі на яго і чакалі, што ён скажа ў сваё апраўданне, але ён сеў з адчуваннем, што выканаў сваю місію.
– У такім разе нам трэба выбраць новага старшыню – з надзеяю, што ён будзе працаваць. Якія будуць прапановы? – спытаў Мікіта.
– Бязмена, – прапанаваў Хведар Торба,
– У мяне самаадвод, – сказаў Мікіта, – я працую на тэлебачанні, мяне гэтая праца задавальняе. Нічога мяняць у сваім жыцці не жадаю.
– Можна выбраць Азіміну, – сказаў Андрэй Няхайчык. Руслана памаўчала, абдумваючы прапанову, пасля сказала:
– Дзякую за давер, але вымушана вам прызнацца, што не ўмею кланяцца начальству. Каб здабыць новае памяшканне для аддзялення, трэба шмат парогаў пааббіваць, у мяне не атрымаецца. Я прапаную кандыдатуру Станіслава Марцінавіча Манюка. Хоць ён зусім нядаўна ў нашым аддзяленні, але вольны пенсіянер і ў мінулым чыноўнік, добра ведае, у якія дзверы пастукаць і што ў каго можна папрасіць. Сумняваюся, што яму пашанцуе, але ўсё ж нейкая слабенькая надзея ёсць.
Манюк радасна ўстрапянуўся, гатовы хоць зараз брацца за справу, бо на пенсіі ён нудзіўся, не ведаў, чым заняцца, крэмзаў дзіцячыя вершыкі для ўнукаў, але хацелася нейкай вялікай і сапраўднай службы.
– Якія будуць яшчэ прапановы? – спытаў Бязмен.
– Няхайчыка можна, – гукнула Паўліна.
– Я не магу, мне трэба неяк да пенсіі даслужыць. Страціш працу, дык пасля нідзе не ўладкуешся, – пачаў аднеквацца Андрэй.
– Можа, Неаніла Маджара возьмецца за гэтую справу? У яе вялікі аўтарытэт…
– Які з мяне кіраўнік? – адказала Неаніла. – Я ж бязногая, жыву ў райцэнтры…
– У такім разе застаецца адна кандыдатура. Можа, хто хоча сам сябе вылучыць? – спытаў вядучы сходу.
Ніхто не азваўся.
– У такім разе прагаласуем за тое, каб абраць на пасаду старшыні аддзялення Станіслава Марцінавіча Манюка. Усе дружна прагаласавалі.
– Толькі што мы абралі новага старшыню суполкі. Віншуем з пасадаю, Станіслаў Марцінавіч! Прашу расказаць пра план жыцця суполкі на бліжэйшую будучыню.
Круглы чалавечак з сівым грэбнем на галаве ўстаў і сказаў:
– Дзякую, сябры, для мяне трохі нечаканае гэтае абранне, але прызнаюся шчыра: жаданае. Якія планы? Буду выбіваць памяшканне, клапаціцца пра выданне новых нашых кніг, пра моладзь, якую трэба будзе прыняць у Саюз пісьменнікаў. Пакуль я тут чалавек новы, хоць пішу даўно, ды каб нам лепей паразумецца, трэба часцей сустракацца і разам абмяркоўваць нашы праблемы. Безумоўна, трэба адгукацца на ўсе запатрабаванні жыцця, але гэта ўжо ў працэсе працы… Прыкладна так… Разумееце, я ж не рыхтаваўся. Гэта ўсё экспромтам…
– Старшыня ўступае ў свае правы з гэтага дня, – абвясціў Бязмен. – Калі што, звяртайцеся да Станіслава Марцінавіча. Тэлефон і хатні адрас – у пісьменніцкім даведніку.
Казарчук дастаў з кішэні і паклаў перад Манюком пячатку – важны атрыбут улады. Той паспешліва ўзяў яе і схаваў у барсетку.
– Сход лічу закрытым, – абвясціў Бязмен. – Жадаю ўсім натхнення, плёну і шчаслівай дарогі дамоў…»
Многое из романа, конечно же, осталось за пределами этого обзора. Выбрал то, что «зачапiло», вызвало вопросы или недоумения, привлекло внимание. Думаю, что читающая публика далее сама отрефлексирует, выскажет свои суждения, выставит оценки «Паляванню зграяй» Зинаиды Дудюк…
P.S. Вспомнился анекдот. Сидит Манька на завалинке и сама себе размышляет. «Ну, пришел Ванька, постучал в окошко. Ну, впустила. Ну, трахнул. А чё приходил? Может, чё сказать хотел?..»
Ответить